«Дастукацца да нябёсаў»: акцыю да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам правялі ў Мядзеле

148

У раённым Цэнтры культуры сёння, 1 снежня, правялі акцыю «Дастукацца да нябёсаў», якая прысвячалася Сусветнаму дню барацьбы са СНІДам.

Удзельнікамі яе сталі вучні 8-х і 10-х класаў гімназіі-інтэрната Мядзела. З выступленняў сваіх равеснікаў яны даведаліся пра гісторыю хваробы і яе небяспеку. Дазналіся пра паходжанне чырвоных стужачак, якія сталі сімваламі барацьбы супраць СНІД.

І прысутным раздалі такія стужачкі. А ў памяць пра душы людзей, якія памерлі ад гэтай хваробы, з’явіліся белыя паветраныя шары.

«Дастукацца да нябёсаў»: акцыю да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам правялі ў Мядзеле «Дастукацца да нябёсаў»: акцыю да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам правялі ў Мядзеле