Абласная акцыя «29 добрых спраў» праходзіць у лютым

488

Абласная акцыя «29 добрых спраў» стартавала 1 лютага і будзе доўжыцца да канца месяца. Яе мэта — прыцягненне ўвагі да тых, хто мае патрэбу ў клопаце, наведванне цэнтраў карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі, інтэрнатных устаноў, арганізацыя мерапрыемстваў з дзецьмі.

Удзел у акцыі прымуць усе ўстановы адукацыі раёна. Да добрых спраў запросяць далучыцца і вядомых выпускнікоў, шэфаў, спонсараў.

Закончыцца акцыя святочным канцэртам з удзелам найлепшых творчых калектываў і выканаўцаў устаноў адукацыі раёна.