Забарона на лоўлю шчупака ўводзіцца на Мядзельшчыне з 1 сакавіка

316

У БОЛЬШАСЦІ рэгіёнаў краіны, у тым ліку і на Мядзельшчыне, забарона на лоўлю шчупака ўводзіцца сёлета з 1 сакавіка да 15 красавіка. І толькі ў Віцебскай вобласці яна пачне дзейнічаць з 9 сакавіка.

Лоўля шчупака ў час нерасту цягне за сабой сур’ёзную адказнасць: за кожную незаконна здабытую асобіну спаганяецца 9 базавых велічынь. Вось і лічыце, ці патрэбны вам шчупак удвая даражэй за чырвоную ікру. Ды яшчэ парушальніку прызначаць штраф у памеры да 30-ці базавых велічынь.