У Беларусі праходзіць інфармацыйная акцыя «Раскажы пра сваю крыніцу»

459

Па 31 кастрычніка пад эгідай Сусветнага дня навакольнага асяроддзя і экалагічнай кампаніі Мінпрыроды «Уладкуем малую радзіму» ў Беларусі праходзіць інфармацыйная акцыя «Раскажы пра сваю крыніцу».

Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у выяўленні, абследаванні і ахове крыніц. У рамках акцыі можна расказаць пра адну з крыніц пасродкам відэа- і фотарэпартажаў і апублікаваць у СМІ.

Вынікі інфармацыйнай кампаніі будуць падведзены 3-4 лістапада падчас VI Міжнароднага Воднага форума “Крыніцы Беларусі” ў Мінску.

Таксама ў рамках акцыі па 15 ліпеня пройдзе конкурс на лепшыя працы па інвентарызацыі крыніц малой радзімы. Дарэчы, ён праводзіцца ў фармаце on-line. Запрашаюцца мясцовыя жыхары, школьнікі, педагогі, маладзёжныя і грамадскія арганізацыі. Удзельнікі конкурсу павінны будуць правесці абследаванне крыніцы (самастойна або сумесна з прадстаўніком раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя). Прыкласці да справаздачы звесткі пра месцазнаходжанне (вобласць, раён, бліжэйшы населены пункт), фата­графіі крыніцы (3 фота з розных ракурсаў у фармаце JPG/JPEG), паказаць геаграфічныя каардынаты (можна выкарыстоўваць мабільны тэлефон), дэбіт крыніцы (літры/секунду, дапушчаецца вымярэнне без ужывання спецыялізаванага абсталявання), апісаць агульны стан (уладкаваная, добраўпарадкаваная, засмечаная).

Працы высылаюцца на электронную пошту mail@cricuwr.by. Яны абавязкова павінны суправаджацца інфармацыйным лістом удзельніка (прозвішча, імя і імя па бацьку, кантактны тэлефон, электронная пошта, адрас для перапіскі).

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых інтэрнэт-крыніц