Гэтымі выхаднымі будуць назіраюць за птушкамі — як паўдзельнічаць

496

Восеньскія дні назірання за птушкамі праходзяць 3-4 кастрычніка. Грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» запрашае: «3 і 4 кастрычніка вазьміце бінокль або падзорную трубу, выйдзіце ў лес, поле або парк. Бярыце з сабой дзяцей: ім будзе цікава выглядваць у небе птушак! Вам трэба ўбачыць як мага больш відаў, пералічыць іх і запісаць свае назіранні».

Паведаміць пра свае назіранні можна да 16:00 4 кастрычніка праз анлайн-форму на сайце https://ptushki.org (даступная з раніцы 3 кастрычніка) ці даслаць электроннае паведамленне на адрас ptushki.org@gmail.com. У паведамленні трэба ўказаць від, колькасць убачаных птушак, колькасць чалавек, калі назіранне праводзілася ў групе.

Традыцыйна прымаюць удзел у Восеньскіх днях назірання за птушкамі і жыхары Мядзельшчыны. Так, 3 кастрычніка, з 12:00 да 14:00 экскурсію да возера Мястра і па Мядзеле праводзіць старшыня раённага аддзялення АПБ Алена Паршута. Звязацца з ёй можна па нумары тэлефона 8-029 345-67-00.

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых інтэрнэт-крыніц