У міліцыю паступiла паведамленне ад жыхаркі Мінска. Нехта у адзін з дзён у перыяд з 11 студзеня па 20 сакавіка вырваў прабой уваходных дзвярэй і пранік у дачны дом у вёсцы Вайцяхова. Там выкраў помпу для забора вады «Ручаёк», электрычны самавар, партатыўны радыёпрыёмнік.

Прыхапіў нават цукарніцу і шкляную бутлю на 20 літраў. Жанчыне прычынілі страты на суму 270 рублёў. Райаддзелам Следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа ў адносінах да неўстаноўленай асобы.