Злодзей прыхапіў з дачы нават рукамыйнік

671

Злодзей пашкодзіў навясны замок уваходных дзвярэй і пранік у дачны дом у вёсцы Баравікі. Адтуль выкраў сельскагаспадарчы інструмент, дарожны веласіпед «Аист» зялёнага колеру, радыёпрыёмнік. А з тэрыторыі дома прыхапіў рукамыйнік.

У выніку гаспадыні прычынілі страты на агульную суму 216 рублёў.

Паводле інфармацыі РАУС і РАСК.

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых інтэрнэт-крыніц