Злодзей прыхапіў з дачы на Мядзельшчыне бензатрымеры, балоны і кормаздрабняльнік

544

Яшчэ адзін крадзеж з дачы зафіксаваны ў вёсцы Хмылкі Занарацкага сельсавета. Там злодзей пранік у дачны дом, украў два бензатрымеры агульным коштам 200 рублёў, два газавыя балоны, пластмасавую каністру з бензінам.

А таксама з дваровай тэрыторыі забраў механічны кормаздрабняльнік коштам 250 рублёў.

Паводле інфармацыі РАУС і РАСК.

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых інтэрнэт-крыніц