У адзін з дзён у канцы кастрычніка нейкі злодзей перапілаваў металічны ланцуг навяснога замка ўваходных дзвярэй і пранік у дачны дом у вёсцы Хмылкі. Адкуль выкраў дзве алюмініевыя каструлі, тры чыгункі, дзве патэльні, ручную кавамолку, кажух, дзве вазы, дзве прасціны і нават абраз.

Прыхапіў і ключ ад навяснога замка, пасля чаго з яго дапамогай пранік у гаспадарчую пабудову. Там прыхапіў яшчэ два алюмініевыя вядры.

Паводле інфармацыі РАУС і РАСК.