Узбуджана крымінальная справа ў дачыненні да жыхара раёна, 1997 г. н., які напрыканцы сакавіка ў стане алкагольнага ап’янення хацеў завалодаць грашыма іншага жыхара Мядзельшчыны.

З прымяненнем насілля, а таксама пад пагрозамі патрабаваў 100 рублёў. Кідануў у ахвяру навясным замком, нанёс не менш за два ўдары рукамі ў галаву, а нажніцамі — у плячо і кісць, ударыў па назе металічнай качаргой, пагражаў кухонным нажом. Нанесеныя раны і кровападцёк аднесены да катэгорыі лёгкіх цялесных пашко­джанняў.

Па інфармацыі РАУС і РАСК

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых інтэрнэт-крыніц