Жыхар раёна, 1991 г. н., 25 мая каля 12 гадзін на возеры Свір паблізу вёскі Няверавічы пры дапамозе папярэдне выстаўленых ім лескавых сетак, незаконна здабыў гусцяру, сазана, 2 ліня, 3 краснапёркі, 8 карасёў і 11 ляшчоў.

У выніку чаго прычыніў шкоду дзяржаве ў буйным памеры ў 189 базавых велічынь (5 тысяч 103 рубля). Райаддзелам Следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа.

Паводле інфармацыі РАУС і РАСК.

Фота ілюстрацыйнае, vse42.ru