Жыхар Мядзела зноў у нецвярозым стане кіраваў машынай — узбуджана крымінальная справа

874

27 мая ўзбуджана крымінальная справа паскоранага выканання ў дачыненні да жыхара Мядзела, 1980 года нараджэння. У снежні 2019 года яго прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці па артыкуле 18.16 ч.1 КоАП Рэспублікі Беларусь («Кіраванне транспартным сродкам асобай, якая знаходзіцца ў стане ап’янення, перадача кіравання транспартным сродкам такой асобе або адмова ад праходжання праверкі (агляду)».

Тады наклалі штраф у 50 базавых велічынь і пазбавілі права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі, на тры гады. Але прайшло толькі некалькі месяцаў, і 24 красавіка мужчына ў стане алкагольнага ап’янення кіраваў аўтамашынай «Шэўрале» ў Мядзеле.

Паводле інфармацыі РАУС і РАСК.

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых інтэрнэт-крыніц