Жыхар Мядзела ударыў кулаком у твар непаўналетняму — узбуджана крымінальная справа

795

Узбуджана крымінальная справа ў адносінах да жыхара Мядзела, якія каля дзвюх гадзін ночы 13 кастрычніка паблізу кафэ «Сінгл» падчас канфлікту нанёс не менш за адзін удар кулаком у твар непаўналетняму жыхару райцэнтра.

У выніку чаго апошні ўпаў і стукнуўся галавой аб асфальт, гэта значыць па неасцярожнасці былі нанесены пашкоджанні ў выглядзе закрытай чэрапна-мазгавой траўмы. Пашкоджанні па прыкмеце небяспекі для жыцця адносяцца да катэгорыі цяжкіх цялесных.

Паводле інфармацыі РАУС.