Жыхар курортнага пасёлка Нарач страляў з пнеўматычнага пісталета — узбуджана крымінальная справа

1135

11 лістапада ўзбуджана крымінальная справа ў дачыненні да маладога жыхара курортнага пасёлка Нарач. Ён увечары 14 верасня каля дома па вуліцы Кастрычніцкай пагражаў дзвюм малалетнім асобам 4,5-міліметровым пнеўматычным газабалонным пісталетам.

Стрэліў з яго не менш за тры разы ў сцяну ганка пад’езда дома, пасля яшчэ чатыры разы. А потым некалькі разоў — у столь тамбура пад’езда дома.

Мужчына быў у нецвярозым стане. Яго дзеянні могуць пацягнуць пакаранне ў выглядзе абмежавання волі тэрмінам ад трох да пяці гадоў або пазбаўлення волі тэрмінам ад трох да дзесяці гадоў.

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых інтэрнэт-крыніц