Жыхар к. п. Нарач з пнеўматычнага пісталета пашкодзіў шкло ў трох вокнах дома

681

28 жніўня жыхар к. п. Нарач наўмысна з пнеўматычнага пісталета ПМ-49 пашкодзіў шкло ў трох вокнах дома па вуліцы Кастрычніцкай.

Тым самым прычыніў жыллёва-камунальнай гаспадарцы шкоду на суму больш за 155 рублёў.

Па гэтым факце праводзіцца праверка.

Паводле інфармацыі РАУС і РАСК.

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых інтэрнэт-крыніц