Залішнія пераплаты на “крутыя” нумары

251

Залішнія пераплаты на “крутыя” нумарыНАШАЙ пракуратурай выяўлены факты нерацыянальнага расходвання сродкаў прадпрыемстваў на набыццё рэгістрацыйных нумароў для службовых аўтамабіляў з жадаемай камбінацыяй лічбаў на платнай аснове — з трыма нулямі альбо ўсімі аднолькавымі лічбамі. У ходзе праверак выяўлены неадзінкавыя выпадкі нерацыянальнага расходавання ўласных сродкаў арганізацый, у тым ліку бюджэтных сродкаў на гэтыя мэты. У прыватнасці, у ААТ “Будаўнічы трэст № 21” Барысаўскага раёна, “Барысаўскі мясакамбінат”, ААТ “Мінскі Аграсэрвіс” Мінскага раёна, ААТ імя В. З. Каржа, БМУ ААТ “Будтрэст” Салігорскага раёна і шэрагу іншых прадпрыемстваў і арганізацый вобласці. Па кожным такім факце прыняты меры пракурорскага рэагавання, накіраваныя на пакрыццё адказнымі асобамі матэрыяльнага ўрону, прычыненага залішнімі грашовымі выплатамі.

П. ГАРДЫНЕЦ.

Пракурор аддзела пракуратуры Мінскай вобласці.