Хтосьці вырваў прабой уваходных дзвярэй, пашкодзіў навясны замок і пранік у гараж, размешчаны ў двары дачнага дом у вёсцы Няверы Сваткаўскага сельсавета.

Там скраў бензапілу «ECO», 4 ланцугі да бензапілы, набор адвёртак i iншую маёмасць. У выніку жыхару Мінска прычынілі страты на агульную суму 512 рублёў.

Мядзельскім райаддзелам Следчага камітэта РБ узбуджана крымінальная справа.

Паводле інфармацыі РАУС і РАСК.