Заканчваецца тэрмін аплаты маёмасных плацяжоў

230

Заканчваецца тэрмін аплаты маёмасных плацяжоўЗВЯРТАЕМ увагу грамадзян, ва ўласнасці ці карыстанні якіх знаходзяцца зямельныя надзелы і капітальныя пабудовы (дамы, дачы, гаражы і г. д.), што набліжаецца 15 лістапада — дзень, не пазней за які ў адпаведнасці з заканадаўствам вы павінны заплаціць у бюджэт маёмасныя плацяжы (зямельны падатак ці арэндную аплату, падатак на нерухомасць).

Аплачваюцца плацяжы на падставе паведамлення падатковага органа, якое кожны год атрымліваюць плацельшчыкі да 1 жніўня.

Калі па якой-небудзь прычыне вы не атрымалі паведамленне ці згубілі яго, звярніцеся ў інспекцыю Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Мядзельскім раёне ці ў сельвыканкам па месцы знаходжання зямельнага надзела ці аб’екта нерухомасці для ўдакладнення сумы і рэквізітаў, па якіх трэба зрабіць плацеж.

Ажыццявіць яго можна наяўнымі грашовымі сродкамі праз аддзяленне паштовай сувязі, праз касу любога банка ці плацежна-даведачныя тэрміналы (інфа-кіёскі). Таксама дапамогуць у гэтай справе ўпаўнаважаныя асобы сельвыканкамаў і непасрэдна падатковы огран. Члены садаводчых таварыстваў, гаражных кааператываў, кааператываў, якія займаюцца эксплуатацыяй аўтамабільных стаянак, могуць унесці суму падатку ўпаўнаважаным асобам названых арганізацый.

Для зручнасці жыхароў, якія не пражываюць, але маюць аб’екты падаткаабкладання на тэрыторыі раёна, прадугледжана ўнясенне плацяжу па месцы жыхарства на адпаведны рахунак райфінаддзела і (ці) сельвыканкама.

Неабходна звярнуць увагу, што за несвоечасовую ўплату маёмасных плацяжоў (у тым ліку і арэнднай платы) прымяняецца адказнасць у адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчым кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.

У выпадку, калі да вызначанага тэрміну плацяжы не ўносяцца, спаганяцца яны будуць у прымусовым парадку (праз суд). Пры гэтым адной з мер па забеспячэнні спагнання плацяжоў з’яўляецца часовае абмежаванне права даўжніка на выезд за межы Рэспублікі Беларусь.

Падаткі — асноўная даходная крыніца бюджэту. За поўным паступленнем плацяжоў у бюджэт стаіць фінансавы дабрабыт краіны ў цэлым і кожнага грамадзяніна асобна.

Паважаныя падаткаплацельшчыкі! Праявіце грамадзянскую свядомасць — заплаціце падаткі ва ўстаноўлены заканадаўствам тэрмін.

Усю неабходную інфармацыю вы можаце атрымаць па адрасе: г. Мядзел, пл. Шаранговіча, д. 2, па тэлефонах 55-5-74, 54-7-66 ці на сайце imns615@nalog.gov.by.