МАЛАДЗЕЧАНСКІ міжраённы аддзел фінансавых расследаванняў праверыў установу адукацыі па пытанні правільнасці расходвання бюджэтных сродкаў на рамонт вучэбных аўдыторый пры ўзаемадзеянні з індывідуальнымі прадпрымальнікамі.

Выяўлена, што ўстанова адукацыі і індывідуальны прадпрымальнік “К…” у 2017 годзе заключылі шэраг дагавораў будаўнічага падраду на выкананне работ па бягучым рамонце вучэбных аўдыторый. Крыніцай фінансавання былі сродкі абласнога бюджэту.

Аператыўнікі выявілі, што прадпрымальнік неабгрунтавана ўключыў у акты здачы-прыёмкі выкананых будаўнічых і іншых спецыяльных мантажных работ выдаткі, звязаныя з адлічэннямі на сацыяльнае страхаванне ў памеры 34% заработнай платы рабочых і машыністаў, чым фактычна завысіў кошт будаўнічых работ. У пацвярджэнне гэтага структурнае падраз­дзяленне Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва падало звесткі, згодна з якімі прад­прымальнік у 2017 годзе не плаціў абавязковыя страхавыя ўзносы. Па выніках праверкі ў даход абласнога бюджэту вернута больш за 12000 беларускіх рублёў.

Адказнасць за названае правапарушэнне прадугле­джана часткай 1 артыкула 21.7 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях. Па выніках разгляду справы аб адміністрацыйным правапарушэнні індывідуальны прадпрымальнік прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу больш за 1000 рублёў.

Я. КЕЙЗІК.
Намеснік начальніка Маладзечанскага міжраённага аддзела ўпраўлення фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю Рэспублікі Беларусь па Мінскай вобласці і г. Мінску.