З дачы ў Мядзельскім раёне ўкралі абагравальнік

413

У вёсцы Азаркі-Пудавінка злодзей трапіў праз гарышча ў дачу і выкраў электрычны абагравальнік коштам 220 рублёў. На месца здарэння выбыла следча-аператыўная група і высветліла, што злачынства здзейсніў жыхар раёна 1996 года нараджэння.

Паводле інфармацыі РАУС і РАСК

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых інтэрнэт-крыніц