Гэта здарэнне адбылося напачатку студзеня. Тады на аб’екце Мядзельскага ПМС, размешчанага паблізу вёскі Раманаўшчына, з экскаватара зніклі дзве акумулятарныя батарэі, рэдуктарны стартар, 200 літраў машыннага масла, з бульдозера — дзве акумулятарныя батарэі. Прадпрыемству прычынілі страты на агульную суму больш чым 905 рублёў.

У ходзе разбору высветлена, што гэта злачынства здзейсніў жыхар раёна 1994 года нараджэння.

Паводле інфармацыі РАУС і РАСК

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых інтэрнэт-крыніц