Вёў перапіску на сексуальныя тэмы з заведама малалетняй — узбуджана крымінальная справа ў дачыненні да жыхара Мядзела

799

20 кастрычніка Маладзечанскім райаддзелам Следчага камітэта РБ узбуджана крымінальная справа ў дачыненні да жыхара Мядзела.

Мужчына ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте» амаль два месяцы вёў перапіску на сексуальныя тэмы з карыстальніцай гэтай сеткі — заведама малалетняй жыхаркай Пастаў.

Дарэчы, падобныя дзеянні могуць карацца арыштам або пазбаўленнем волі на тэрмін ад аднаго да трох год.

Па інфармацыі РАУС

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых інтэрнэт-крыніц