Узбуджана крымінальная справа ў дачыненні да жыхара Мядзела

1060

28 верасня ўзбуджана крымінальная справа ў дачыненні да жыхара Мядзела 1989 года нараджэння. Ён знаходзiцца на ўлiку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі РАУС. У маі яго асудзілі да пакарання ў выглядзе 240 гадзін грамадскіх работ з пазбаўленнем права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі, на тэрмін 1 год 10 месяцаў.

Мужчына стаў на ўлік у інспекцыю, азнаёміўся пад подпіс з парадкам і ўмовамі адбыцця гэтага віду пакарання. Але на шлях выпраўлення не стаў, належных высноў не зрабіў і ў перыяд адбыцця пакарання зноў здзейсніў наўмыснае злачынства.

Паводле інфармацыі РАУС і РАСК.

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых інтэрнэт-крыніц