Увага: шукаюць жанчын, якія падазраюцца ў крадзяжы буйной сумы грошай

653

1 ЛІСТАПАДА гэтага года ўзбуджана крымінальная справа па ч. 3 арт. 205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (“Крадзеж”) у адносінах да неўстаноўленай асобы, якая ў перыяд часу з 7 гадзін 30 хвілін 28-га кастрычніка па 9 гадзін 30 хвілін 1-га лістапада, з незамкнутай шафы ў доме № 28 у вёсцы Зарэчнае нашага раёна ўкрала 5500 рублёў і 700 долараў ЗША.

Па падазрэнні ў злачынстве шукаем трох жанчын, якія перамяшчаюцца на аўтамабілі белага ці шэрага колеру (тып кузава — седан).

Прыкметы жанчын:
1. Узрост каля 70 гадоў, рост 160-165 сантыметраў, плотнага целаскладу, валасы цёмныя. Абута ў туфлі, апранута ў чорную сукенку і куртку (колер невядомы);

2. Узрост каля 40 гадоў, рост 160 сантыметраў, валасы цёмныя, сярэдняга целаскладу. Апранута ў куртку і спадніцу рыжага або карычневага колеру;

3. Прыкметы і адзенне невядомыя.

Тых, хто быў відавочцам або сведкам гэтага злачынства або мае звесткі пра асоб, якія маюць дачыненне да крадзяжу, просім паведаміць у Мядзельскі (альбо іншы) райаддзел унутраных спраў. Нумары тэлефонаў: 8-025 529-22-17, 8-01797 40-4-71, 40-3-23, 40-4-48, 102.

Аддзел унутранных спраў райвыканкама.