Усё — па плану!

154
Мода не шкадуе ні нашых сіл, ні грашовых зберажэнняў. Змяняецца з хуткасцю святла і бурыць на сваім шляху нават… сцены. Але ці ведаеце вы, што самавольная перапланіроўка жылых памяшканняў караецца па закону?
Так, згодна з артыкулам 21.16 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях невыкананне правілаў карыстання жылымі памяшканнямі ці ўтрымання жылых і дапаможных памяшканняў жылога дома, канструкцыйных элементаў і інжынерных сістэм альбо самавольнае пераабсталяванне ці перапланіроўка жылых і нежылых памяшканняў, у тым ліку, інжынерных сістэм, без змянення нясучай здольнасці канструкцый, а таксама выкарыстанне не па прызначэнні жылых памяшканняў, прыгодных для пражывання, цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад 10 да 30 базавых велічынь, а на юрыдычную асобу — ад 30 да 50.
  • Тым, хто самавольна пераабсталяваў ці перапланаваў жылое ці нежылое памяшканне, і гэта прывяло да зніжэння нясучай здольнасці канструкцыйных элементаў будынка, і тым, хто пераабсталяваў вентыляцыйную шахту ці канал, пагражае ад 30 да 50 базавых, юрыдычным асобам — ад 50 да 70-ці. 
Аддзяленне аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС.