Уначы на Свіршчыне гарэў дом

686

У 00 гадзін 38 хвілін 10 чэрвеня на цэнтр аператыўнага кіравання райаддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне пра загаранне дома пад дачу ў вёсцы Коркі Свірскага сельсавета. Па прыбыцці да месца выкліку устаноўлена, што дом гарыць адкрытым полымем.

У выніку пажару знішчаны дах дома, пашкоджаны сцены і маёмасць, Прычына пажару ўстанаўліваецца, паведаміла інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Ірына Карапецян.