Дачны домік гарэў у садаводчым таварыстве «Малінаўка»

575

14 чэрвеня ў 6 гадзін 9 хвілін на цэнтр аператыўнага кіравання райаддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне пра тое, што на тэрыторыі садаводчага таварыства «Малінаўка» гарыць дачны домік.

У выніку пажару дах знішчаны па ўсёй плошчы, пашкоджаны сцены і маёмасць, паведаміла інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Ірына Карапецян.

Прычына пажару ўстанаўліваецца.

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых інтэрнэт-крыніц