У Мядзеле з кватэры ўкралі мабільны тэлефон

509

Раней судзімы непрацуючы мужчына ўдзень 7 кастрычніка ў кватэры жыхаркі Мядзела са стала ўкраў мабільны тэлефон  «Ксяомі Рэдмі А6» і зараднае прыстасаванне, чым нанёс страты на суму 350 рублёў. Быў мужчына ў стане алкагольнага ап’янення.

Узбуджана крымінальная справа.

Паводле інфармацыі РАУС.