У Мікольцах уначы 10 лютага гарэў дом

1329

Паведамленне аб тым, што ў вёсцы Мікольцы Мядзельскага сельскага Савета гарыць прыватны дом, паступіла выратавальнікам Мядзельшчыны 10 лютага ў 2 гадзіны 46 хвілін.

Калі выратавальнікі прыбылі на месца, хата гарэла адкрытым полымем.

У выніку пажару пашкоджаны сцены домаўладання і маёмасць, якая знаходзілася ў ім. Верагодней за ўсё пакінуты без нагляду масляны абагравальнік сыграў з гаспадарамі злы жарт.

У Мікольцах уначы 10 лютага гарэў дом У Мікольцах уначы 10 лютага гарэў дом

Пра тое, што пажар лягчэй папярэдзіць, чым ліквідаваць яго наступствы, ведае нават дзіця. Пазбегнуць гэтай бяды нескладана, калі захоўваць элементарныя меры перасцярогі. У адпаведнасці з правіламі пажарнай бяспекі для жылых дамоў, будынкаў і збудаванняў, размешчаных на прыдамавой тэрыторыі, садовых домікаў, гаспадарчых пабудоў і збудаванняў, размешчаных на зямельным участку, выдзеленым для вядзення калектыўнага садаводства, дач, гаспадарчых пабудоў і збудаванняў, размешчаных на зямельным участку, прадастаўленым для дачнага будаўніцтва пры эксплуатацыі электраабсталявання не дапускаецца:

– прымяняць электраабсталяванне не завадскога вырабу;

– пакідаць яго ўключаным у электрасетку без нагляду акрамя электраабсталявання, эксплуатацыйнай дакументацыяй на якое дапускаецца яго праца без нагляду;

– выкарыстоўваць электраабсталяванне не па прызначэнні і ва ўмовах, якія не адпавядаюць супрацьпажарным патрабаванням эксплуатацыйнай дакументацыі, з пашкоджаным кабелем (дротам), выключальнікам, разеткамі і іншым электраабсталяваннем;

– перавышаць намінальную токавую нагрузку электрычнага падаўжальніка;

– лямпы напальвання, якія прымяняюцца ў гаспадарчых пабудовах з наяўнасцю гаручых рэчываў і матэрыялаў, павінны быць абсталяваны ахоўнымі каўпакамі з негаручых матэрыялаў.

Паважаныя грамадзяне, памятайце, што спраўная электраправодка – гарантыя вашай бяспекі. Не трэба забываць і пра тое, што любыя электрапрыборы нельга тушыць вадой. Пры іх загаранні ў першую чаргу неабходна выняць штэпсельную вілку з разеткі, калі няма магчымасці поўнасцю абясточыць кватэру. Накрыйце прыбор шчыльнай тканінай або коўдрай, або паспрабуйце засыпаць полымя пяском, зямлёй з чыгуна з кветкамі. Калі вы не справіліся з агнём за некалькі хвілін, тэлефануйце ў МНС па нумары 112.

Ірына Карапецян, інспектар прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю райаддзела па надзвычайных сітуацыях.