У курортным пасёлку Нарач укралі веласіпед

461

Мядзельскі райаддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу ў дачыненні да жыхара раёна 1977 года нараджэння.

Ён у стане алкагольнага ап’янення каля 23 гадзін 19 верасня з пад’езда дома па вуліцы Кастрычніцкай у к. п. Нарач выкраў непрышпілены дарожны веласіпед “Дзясна-2612”. Каштаваў той 300 рублёў.