У дачыненні да жыхара Мядзела ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле «Гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару»

1307

26 кастрычніка ўзбуджана крымінальная справа па часці 3 артыкула 167 Крымінальнага Кодэкса РБ «Гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару» ў дачыненні да жыхара Мядзела.

Ён загадзя ведаючы пра малалетні ўзрост жыхаркі Пастаў, у адзін з жнівеньскіх дзён у полі ў суседнім раёне, наўмысна, насуперак волі апошняй, з выкарыстаннем бездапаможнага стану і з ужываннем псіхічнага насілля, гвалтоўна, без яе згоды здзейсніў у дачыненні да пацярпелай іншыя дзеянні сексуальнага характару.

Паводле інфармацыі РАУС і РАСК