Паведамленне аб тым, што на тэрыторыі ўстановы «Аздараўленчы комплекс Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі «Нарачанскія азёры», што каля вёскі Цюкшы на Мядзельшчыне, гарыць лазня, паступіла выратавальнікам 3 ліпеня ў 15 гадзін 20 хвілін.

Па прыбыцці да месца выкліку было ўстаноўлена, што ідзе дым з-пад страхі, а таксама назіралася моцнае задымленне ў лазні. У выніку пажару закурадомлены сцены, пашкоджана маёмасць у парыльным памяшканні лазні. Гасцявы дом, які быў злучаны з лазняй тэрасай, не пашкоджаны.

У аздараўленчым комплексе "Нарачанскія азёры" гарэла лазня У аздараўленчым комплексе "Нарачанскія азёры" гарэла лазня

Прычына пажару высвятляецца. Але нельга выключаць тое, што менавіта парушэнне правілаў устройства і мантажу печаў, цеплагенерыруючых агрэгатаў і прылад (адсутнасць супрацьпажарнай раздзелкі) стала прычынай пажару.

Інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Ірына Карапецян

Падрабязна пра гэта чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў "Нарачанскай зары"