У аграгарадку Нарач 6 лістапада гарэў дом

552

Паведамленне аб тым, што ў аграгарадку Нарач гарыць прыватны дом, паступіла выратавальнікам Мядзельшчыны 6 лістапада ў 1 гадзіну 7 хвілін.

Калі выратавальнікі прыбылі на месца, хата гарэла адкрытым полымем. У выніку пажару знішчаны дах хаты, пашкоджаны сцены домаўладання і маёмасць, якая знаходзілася ў ім.

Верагодней за ўсё  прычынай ўзнікнення пажару стала парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення, паведаміла інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю райаддзела па надзвычайных сітуацыях Ірына КАРАПЕЦЯН.

Фота забяспечана райаддзелам па надзвычайных сітуацыях