У аграгарадку Нарач гарэла сенасховішча

812

ЯК паведамілі ў раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях, 18 мая ў 18 гадзін 29 хвілін у цэнтр аператыўнага кіравання паступіла паведамленне пра загаранне сенасховішча ў аграгарадку Нарач, якое належыць ТАА “Нарачанская Ніва 2004”.

Сенасховішча ўяўляе сабой ангар з металічным каркасам, абабіты звонку шыферам. У ім захоўвалася прыкладна тры тоны сена ўраджаю мінулых гадоў. Прыбыўшыя на месца здарэння выратавальнікі патушылі загаранне. Прычына пажару ўстанаўліваецца.

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых інтэрнэт-крыніц