Тэлефон міліцыі “102”

220

Тэлефон міліцыі “102”ПАСТУПІЛА паведамленне ад жыхара Мінска. У вёсцы Ракуці з гаража вынеслі тры рухавікі ад матацыкла “Іж-Юпітэр” і акустычныя калонкі. Гаспадару прычынены страты на суму ў 650 тысяч рублёў.

НА РЫНКУ ў Мядзеле адразу ў дзвюх жанчын укралі кашалькі. У адным было больш за мільён беларускіх рублёў і 70 долараў ЗША, у другім — пластыкавая картка і звыш за мільён рублёў.