УЗБУДЖАНА крымінальная справа ў адносінах да жыхара Мядзела за паўторнае на працягу года кіраванне аўтатранспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення. Нядаўна яго спынілі ў райцэнтры, калі мужчына нападпітку кіраваў іншамаркай. Раней грамадзянін прыцягваўся да адказнасці за падобнае парушэнне.
А ЖЫХАР вёскі Нарач “вызначыўся” іншым. Ён ухіляўся ад выплаты аліментаў на ўтрыманне непаўналетняга сына. Завінаваціўся больш як 4 мільёны рублёў.
Па інфармацыі РАУС.