Сутыкненне аўтамабіля з цягніком ля Княгініна: што было потым

881

«Нарачанская зара» паведамляла, што каля трох гадзін ночы 6 верасня паступіла паведамленне аб дарожна-транспартным здарэнні з удзелам легкавога аўтамабіля «Фальскваген -Пасат» і грузавога цягніка «Маладзечна–Полацк». Адбылося яно на рэгуляваным (без шлагбаўма) чыгуначным пераездзе, які не ахоўваецца, каля Княгініна. У выніку пацярпелых не было.

Начальнік аддзялення дзяржаўтаінспекцыі РАУС Яўген Крэсік дадаў, што пасля сутыкнення вадзіцель з месца ДТЗ уцёк.

— У ходзе вышуковых мерапрыемстваў устанавілі яго асобу і знайшлі самога вадзіцеля, — удакладніў начальнік АДАІ. — Як паказаў агляд, у жыхара раёна ў парах выдыханага паветра было 1 праміле алкаголю. Акрамя таго, пасведчання вадзіцеля ён не мае і ніколі не атрымліваў. У дачыненні да мужчыны складзена 5 адміністрацыйных матэрыялаў. Нагадаю: што калі ёсць інфармацыя або бачыце, як п’яны садзіцца за руль, паведаміце пра гэта па нумары 102.

Фота: скрыншот БТ.