Узбуджана крымінальная справа ў адносінах да маладога свіраніна, які па папярэдняй змове з непаўналетнім жыхаром пасёлка ўвечары 24 кастрычніка пранік у гараж, размешчаны ў двары дома ў вёсцы Сёмкі. Адтуль выкралі рухавік ад аўтамашыны «ІЖ» коштам 500 рублёў, два тармазныя дыскі ды iншую маёмасць.

Па падобным сцэнарыі здарыўся і крадзеж з двара дачнага дома ў вёсцы Носавічы. Там вырвалі прабой уваходных дзвярэй гаража і выкралі чатыры шыны з дыскамі ад аўтамабіля «Мерседэс», а з хлява — КПП ад «ГАЗ-53», плуг і іншыя рэчы. Пацярпеламу прычынілі страты на суму 525 рублёў. Мяркуецца, што да крадзяжу маюць дачыненне гэтыя ж хлопцы.

Паводле інфармацыі РАУС