Праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Быт»

246

Праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства "Быт"Паважаныя жыхары Мядзельскага раёна!

З 17 па 21 чэрвеня бягучага года на тэрыторыі раёна праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Быт», накіраванае на папярэджанне правапарушэнняў і насілля ў сем’ях, прафілактыку п’янства і фарміраванне здаровага ладу жыцця ў грамадзян.

Калі вы ведаеце сем’і, у якіх пануе насілле ў адносінах, адразу тэлефануйце па нумары 102. Памятайце, дзе існуе насілле — там няма сям’і.

Тыя, хто пакутуе ад хатняга насілля, могуць звярнуцца за дапамогай (псіхалагічнай, юрыдычнай, матэрыяльнай, у прадстаўленні часовага знаходжання і інш.) у Мядзельскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва па адрасе: г. Мядзел, вул. Нарачанская, д. 9 (тэлефон 55-3-55 з 8 да 17 гадзін) ці па телефоне агульнанацыянальнай бясплатнай «гарачай лініі» для пацярпеўшых ад хатняга насілля — 8 801 100 8 801 (толькі са стацыянарнага телефоннага апарата ў прамежак часу з 8 да 20 гадзін).

Пра ўсе факты незаконнай рэалізацыі спіртных напояў можаце ананімна паведаміць па телефонах «гарачай лініі» РАУС: 55-5-05, 50-6-75 ці 102.

Аддзяленне аховы правапарадку і прафілактыкі Мядзельскага РАУС.