Падатковая інспекцыя інфармуе

206

Падатковая інспекцыя інфармуеПАДЧАС пазачарговай праверкі прыватнага прадпрымальніка В. выяўлена нявыплата падаткаў і збораў на суму 356,7 млн рублёў, пені — 252,4 млн рублёў. Ён дзейнічаў як ілжэпрадпрымальніцкая структура: на рахунак у банку ад розных суб’ектаў пералічваліся грошы (быццам за тавар), якія потым пераводзіліся ў наяўныя. Матэрыялы праверкі накіраваны ў Маладзечанскі міжраённы аддзел упраўлення дэпартамента фінансавых расследванняў КДК Рэспублікі Беларусь па Мінскай вобласці і г. Мінск.

У ходзе праверкі сумесна з супрацоўнікамі РАУС на аўтадарозе Мінск — Маладзечна — Нарач (Р 58) выяўлена перавозка грамадзянінам Літвы дызельнага паліва ў колькасці 80 літраў звыш аб’ёму серыйнага паліўнага бака аўтамабіля. Гэта паліва на суму 680,0 тыс. рублёў арыштавана. Пастановай раённага суда грамадзянін прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў памеры 500,0 тыс. рублёў з канфіскацыяй паліва. Падобнае парушэнне дапушчана грамадзянінам Расіі на аўтадарозе Полацк — Глыбокае каля в. Чарняты. Арыштавана і вернута ў даход дзяржавы 70 літраў дызельнага паліва на суму 644,0 тыс. рублёў. Пастановай раённага суда грамадзянін прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў памеры 750,0 тыс. рублёў.