КАЛІ супрацоўнікі міліцыі прыбылі на выклік па факце сямейнага скандалу, гаспадар накіраваў на іх паляўнічую двухстволку, каб прымусіць пакінуць кватэру. Дзякуй Богу, далей за пагрозы не пайшло, але і гэтыя дзеянні будуць мець для мужчыны сур’ёзныя наступствы.
Мядзяльчанін змешчаны пад варту. У адносінах да яго райаддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса (“Гвалт або пагроза гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў”). Як расказаў начальнік райаддзела Следчага камітэта маёр юстыцыі Вадзім Пуцэйка, санкцыі гэтага артыкула прадугледжваюць пакаранне ў выглядзе арышту, або абмежавання волі на тэрмін да 5-ці год, або пазбаўлення волі на тэрмін да 6-ці год.