Не пакідайце веласіпед без нагляду

258

Не пакідайце веласіпед без наглядуЗ НАДЫХОДАМ лета з’яўляецца ўсё больш аматараў пакатацца на веласіпедах. Гэта добра, але сітуацыя азмрочваецца колькасцю крадзяжоў, якіх з кожным годам становіцца ўсё больш. Нягледзячы на неаднаразовыя папярэджанні грамадзян супрацоўнікамі міліцыі аб захаванасці сваёй маёмасці, злачынстваў менш не становіцца.

У 2011 годзе ў РАУС паступіла 68 зваротаў аб крадзяжах веласіпедаў. Па 14 фактах былі ўзбуджаны крымінальныя справы. Праведзены аналіз сведчыць, што асноўнымі прычынамі з’яўляюцца безадказныя адносіны да захаванасці асабістай маёмасці пацярпеўшых. Кралі веласіпеды, пакінутыя без нагляду, ад магазінаў і будынкаў прадпрыемстваў, з пад’ездаў дамоў, незачыненых падвальных памяшканняў. Расследаванне крымінальных спраў паказала, што ні адзін з гэтых веласіпедаў не быў абсталяваны “супрацьугонным” сродкам.

Летась першы выпадак крадзяжу зарэгістраваны 17 сакавіка ад магазіна ў г. п. Крывічы.

Паважаныя жыхары Мядзельшчыны, каб не стаць ахвярай зладзеяў, не пакідайце веласіпеды без нагляду ў агульнадаступных месцах (у пад’ездах шматкватэрных дамоў і тамбурах падвальных памяшканняў) і паклажу на іх; карыстайцеся спецыяльнымі замкамі; можна зняць сядзенне ці верхнюю частку руля. Бяспечнасць і няўважлівасць толькі на руку злачынцам, бо іх не трэба ўгаворваць узяць тое, што дрэнна ляжыць і нікім не ахоўваецца. Таму беражыце сваю маёмасць. Калі ж злачынства ўчынена, неадкладна паведамляйце пра гэта па нумары 102.

Я. ЯКІМЕЦ.

Старшы інспектар прафілактыкі аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС, старшы лейтэнант міліцыі.