На возеры Свір танула жыхарка Астраўца

1060

ЗА 10 метраў ад берага танула ў суботу на возеры Свір жыхарка Астраўца. Маладзечанцы 1977-га і 1984 гадоў нараджэння падплылі на лодцы і ўратавалі жанчыну. Яе забрала “хуткая”. Пагрозы для жыцця пацярпелай няма.

“Будзьце пільныя на вадзе, прытрымлівайцеся правіл бяспекі”, — нагадвае інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з насельніцтвам райаддзела па надзвычайных сітуацыях Ірына Карапецян, якая і паведаміла пра здарэнне.

Чытайце таксама:  Будьте осторожны на воде!

 

 

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых інтэрнэт-крыніц