18 лістапада ўзбуджана крымінальная справа па паведамленні супрацоўнікаў Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь у дачыненні да жыхароў Мядзела.

Яны на возеры Мястра (якое адносіцца да фонду запасу рыбалоўных угоддзяў) з дапамогай забароненых прылад аматарскага рыбалоўства — двух лескавых сетак — з лодкі незаконна здабылі 110 плотак, 2 рачных акунёў, аднаго шчупака.

Прычынілі шкоду дзяржаве ў буйным памеры — на суму 115 базавых велічынь.

Паводле інфармацыі РАУС і РАСК.

 

 

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых інтэрнэт-крыніц