На рацэ Сэрвач патанула жанчына, выратоўваючы дачку

1523

Трагедыя адбылася 8 чэрвеня на рацэ Сэрвач. Жыхарка вёскі Парубкі, 1985 года нараджэння, пайшла на раку з двума дзецьмі.

Малодшая дачка падчас купання пачала тануць. Жанчына кінулася на дапамогу: дачку выратавала, а сама, на жаль, патанула.

Па інфармацыі РАУС.

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых інтэрнэт-крыніц