На пажары ў Будславе загінуў мужчына

688

9 лютага ў 16.57 на цэнтр аператыўнага кіравання Мядзельскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне аб загаранні жылога дома ў аграгарадку Будслаў.

У выніку пажару знішчаны дах жылога дома, пашкоджаны памяшканні. На пажары загінуў гаспадар 1967 года нараджэння, паведаміла інспектар прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю райаддзела па надзвычайных сітуацыях Ірына Карапецян.

Праверку па факту пажару праводзіць Мядзельскі райаддзел Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Падрабязна пра гэта чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў "Нарачанскай зары"