На Мядзельшчыне знайшлі мужчыну, які заблудзіў у лесе

648

Жыхар раёна 1972 года нараджэння ўдзень 12 кастрычніка ішоў праз лес у вёску Суднікі Слабодскага сельсавета і заблудзіўся. Пасля блуканняў па лесе ўвечары, ужо як сцямнела, ён патэлефанаваў выратавальнікам.

Пошукамі займаліся работнікі МНС і супрацоўнікі РАУС. У 22.30 мужчыну знайшлі ў лясным масіве за 3 кіламетры ад вёскі Шымкі.

Медыцынская дапамога яму не спатрэбілася, паведаміла інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Ірына Карапецян.

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых інтэрнэт-крыніц