На Мядзельшчыне злодзей пагаспадарыў на дачы

516

Пры наведванні дач гаспадарамі выяўляюцца выпадкі крадзяжоў. Так, невядомая асоба вырвала металічны прабой дзвярэй і пранікла ў хлеў дачнага дома ў вёсцы Леанардава.

Адтуль выкрала веласіпед «Школьнік» салатавага колеру, механічны кормаздрабляльнік, рулон металічнага дроту, металічныя граблі. А яшчэ з двара прыхапіла чатыры металічныя бочкі.

У выніку жыхарцы Мінска прычынілі страты на 345 рублёў. Райаддзелам Следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа.

Паводле інфармацыі РАУС і РАСК.

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых інтэрнэт-крыніц