На Мядзельшчыне на пажары загінуў мужчына

1209

17 лютага ў 17 гадзін 6 хвілін на цэнтр аператыўнага ўпраўлення Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне аб загаранні жылога дома ў вёсцы Пруднікі Крывіцкага сельскага савета.

У выніку пажару знішчаны пакой жылога дама, пашкоджана маёмасць, закурадомлены сцены і столь па ўсёй плошчы. На пажары загінуў гаспадар, 1958 года нараджэння, пенсіянер.

Верагодней за ўсё прычынай узнікнення пажару стала неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні. Праверку па факту пажару праводзіць Мядзельскі раённы аддзел Следчага камітэта Рэспубліікі Беларусь.

Каб застрахаваць сябе ад трагічнай выпадковасці, вельмі важна памятаць і выконваць некалькі простых правілаў бяспекі.

Нельга курыць ў памяшканні, асабліва ў стане алкагольнага ап’янення. Недакурак можа выклікаць тленне мэблі, адзення, а чадны газ, які пры гэтым вылучаецца, атруціць арганізм. Курэнне ў ложку небяспечна нават ў цвярозым стане, бо загаранне пасцельнай бялізны хутка выклікае апальванні, несумяшчальныя з жыццём. Выкідваючы недакурак у вядро са смеццем, патрэбна пераканацца, што ён затушаны. А лепш зусім яго туды не кідаць, для гэтага ёсць попельніца. Нельга выкідваць недакуркі з вокнаў і балконаў шматпавярховых жылых дамоў, бо іскра ад іх можа трапіць на іншы балкон і выклікаць загаранне. Ніколі не курыце непадалёку ад прадметаў і вадкасцей, лёгкіх на загаранне.

Інспектар прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю райаддзела па надзвычайных сітуацыях Ірына Карапецян.