Махляр прадставіўся супрацоўнікам банка і перавёў грошы з карт-рахунку мядзяльчанкі

652

Для завалодання грашыма махляры актыўна выкарыстоўваюць некалькі варыянтаў. У гэтым выпадку прымянілі наступны: у снежні неўстаноўленая асоба падчас тэлефоннай размовы прадставілася супрацоўнікам банка і скарысталася персанальнымі звесткамі банкаўскай аплатнай карты, імітаванай на імя жыхаркі Мядзела.

Атрымала доступ да яе карт-рахунку карты і перавяла з яго 609 рублёў.